Mobile menu (ru)

Testimonials

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua.
Sandro Rosell
FC Barcelona President

Нягледзячы на шматабяцальныя заявы з асуджэннем гвалту ад некаторых ВНУ ў жніўні, яшчэ перад пачаткам навучальнага году стала зразумела, што ціску на актыўных студэнтаў і выкладчыкаў пазбегнуць не давядзецца. Задзіночанне беларускіх студэнтаў і Студэнцкая ініцыятыўная група падрыхтавалі агляд ціску на студэнцтва. Мы дапаўняем яго кейсамі зволеных выкладчыкаў.


За мінуўшыя два з паловай месяцы навучальнага году Задзіночанне беларускіх студэнтаў і Студэнцкая ініцыятыўная група сабралі сведчанні пра 359 затрыманых студэнтаў і студэнтак.
 
У шэрагу выпадкаў вынік затрымання невядомы, але як мінімум 87 чалавек атрымалі адміністратыўнае пакаранне ў выглядзе кароткатэрміновага арышту, і як мінімум 54 чалавек – у выглядзе штрафаў.

18 чалавек сталі падследнымі ў крымінальных справах. У чацвер 12.11 адбыўся напад на студэнцкі актыў, былі затрыманыя Ксенія Сырамалот, Ягор Канецкі, Глеб Фінцэр, Яна Арабейка, Кася Будзько, Марыя Каленік, Вікторыя Гранкоўская, Ілля Трахтэнберг, Анастасія Булыбенка. Таксама была затрыманая чаліня Рады ЗБС Алана Габрэмарыям. Яшчэ з верасня заведзеныя справы на Акіхіра Гаеўскі-ГанадаМарфа РабковаАнастасія Дудзінасталічны студэнт з Берасця. Тры кейсы не з'яўляюцца публічнымі.

Самым абуральным выпадкам кароткатэрміновага затрымання стаў кейс Зміцера Мазура –студэнта БДУІР, якога выкралі каля ўніверсітэта, і прысудзілі спачатку 23 дні арышту, а пасля яшчэ 15. Агулам Зміцер правядзе за кратамі 38 дзён.

У сярэднім тэрміны арышту складаюць 12 дзён, а штрафы – 13,5 б.в. (364,5 BYN, каля 120 EUR). Для параўнання мінімальная стыпендыя ў шэрагу ВНУ складае 77,08 BYN (каля 25 EUR).

Адміністратыўны ціск не быў асноўнай мэтай аналітыкі, але тым не менш былі атрыманыя паведамленні пра як мінімум 183 кейсаў, 113 з якіх скончыліся адлічэннем.

Ціск на выкладчыкаў

Імя Ціск з боку МУС Ціск з боку ВНУ
Святлана Волчак, каардынатарка стачкаму Беларускага дзяржаўнага універсітэта, выкладчыца на факультэце радыёфізікі і камп'ютэрных тэхналогій БДУ (Мінск) 15 сутак арышту Не працягнулі кантракт
Максім Шундалаў - кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры фізічнай оптыкі БДУ (Мінск) Штраф 20 б.в. (540 BYN, каля 210 USD)  
Андрэй Вярыга - старэйшы выкладчык кафедры архітэктуры і кіраўнік аддзелу дызайну і кіравання брэндам ПДУ (Наваполацк) Штраф 20 б.в. (540 BYN, каля 210 USD), паўторна затрыманы па адміністрацыйным правапарушэнні  
Наталля Суслава - дацэнтка кафедры рускай і сусветнай літаратуры ГДУ імя. Ф. Скарыны (Гомель) 8 сутак арышту  Вымушаная звольніцца
Вадзім Анціпаў - выкладчык філасофіі БДУІР (Мінск) 15 сутак арышту  
Янка Трацяк - дацэнт ГрДУ ім. Я. Купалы (Гародня)   Вымушаны звольніцца
Павел Баркоўскі - дацэнт ФФСН БДУ (Мінск)   Вымушаны звольніцца
Зоя Белахвосцік - народная артыстка Беларусі, выкладчыца Акадэміі мастацтваў (Мінск)   Звольненая
Ганна Давідовіч - дацэнтка ФФСН БДУ (Мінск)   Вымушаная звольніцца
Юлія Матусевіч - выкладчыца лабараторыі практычнага навучання БДМУ (Мінск)   Вымушаная звольніцца
Арцём Зяцікаў - старэйшы выкладчык кафедры фармацэўтычнай хіміі БДМУ (Мінск)   Вымушаны звольніцца
Мікалай Страха - намеснік дэкана па вучэбнай працы, старэйшы выкладчык кафедры геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі БДПУ (Мінск)   Звольнены
Вадзім Белявец - дацэнт гістарычнага факультэта БДУ (Мінск) Затрыманы і адвезены ў РАЎС, адпушчаны без пратакола  
Аляксей Смалянчук - прафесар Варшаўскага ўніверсітэту  10 б.в. штрафу (270 BYN, каля 100 USD)  
Вольга Шпарага - кіраўнічка канцэнтрацыі "Сучаснае грамадства, этыка і палітыка" калежда ECLAB 15 сутак арышту, атрымала яшчэ адзін пратакол і была вымушаная з'ехаць  
Аляксандр Цыліндзь - хірург Гродзенскай універсітэцкай клінікі ГрДМУ (Гародня) Чакае суда па пратаколе  
Зміцер Матуйза - Старшы выкладчык кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці, БДУКМ (Мінск)   Не працягнулі кантракт
Міхаіл Мішкевіч - дэкан факультэта міжнародных бізнес-
камунікацый, БДЭУ (Мінск)
  Звольнены
Марына Лукашэвіч - дэканка Факультэта камп'ютарных сістэм і сетак, БДУІР (Мінск)   Вымушаная звольніцца
Валер Прыткоў - прарэктар па вучэбнай рабоце, БДУІР (МІнск)   Пазбаўлены пасады
Юлія Сафронава - МДЛУ (Мінск)   Звольненая
Анна Аблава - МДЛУ (Мінск)   Звольненая
Ксенія Каткова - МДЛУ (Мінск)   Звольненая
Наталля Дуліна - дацэнтка кафедры італьянскай мовы, МДЛУ (Мінск)  14 сутак арышту Звольненая
Мая Гаўручанкава - выкладчыца кафедры гуманітарных дысцыплін, БДУІР (Мінск)   Звольненая
Алена Лукашанец - прафесар кафедры агульнага мовазнаўства, МДЛУ (Мінск)   Звольнілася ў знак салідарнасці
Юлія Белабрудава - выкладчыца кафедры тэорыі і практыкі перакладу, МДЛУ (Мінск)   Вымушаная звольніцца
Сяргей Марозаў - дацэнт кафедры журналістыкі, ГрДУ імя Купалы (Гародня)   Звольніўся ў знак салідарнасці
Фёдар Кандыранда - выкладчык агульнавайсковага факультэту, Вайсковая акадэмія (Мінск)   Звольнены
Таццяна Сініца - дацэнтка факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, (Мінск) 30 б.в. штрафу (810 BYN, каля 310 USD)  
Міхаіл Кудзейка - дацэнт кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій, Інстытут павышэння кваліфікацыі и перападрыхтоўкі БДПУ (Мінск) Затрыманы, вынік суда невядомы  
Дзяніс Тушынскі - выкладчык факультэта міжнародных адносін, БДУ (Мінск) 15 сутак арышту  
Вольга Філатчанкова - выкладчыца кафедры праграмнага забеспячэння інфармацыйных тэхналогій, БДУІР (Мінск) Затрыманая ў межах крымінальнай справы па арт. 342, у доме адбыўся вобшук  
Уладзімір Лук'яненка - кандыдат фізіка-матэматычных навук, дэкан факультэта аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм, БДУІР (МІнск)   Пазбаўлены пасады
Ягор Прыстаўка - дацэнт кафедры класічнай філалогіі філалагічнага факультэта, БДУ (Мінск)   Не працягнулі кантракт
Васіль Перавозчыкаў - старэйшы выкладчык кафедры праектавання інфармацыйна-камп'ютэрных сістэм, БДУІР (Мінск)   Звольнены

Акром гэтага звольненыя 8 рэктараў універсітэтаў і акадэмій. Таксама нам прыходзяць звесткі пра ціск у Гарадзенскім дзяржаўным уніерсітэце, дзе выкладчыкаў, якія падтрымліваюць студэнтаў, просяць пісаць тлумачальныя запіскі.

 

Грамадскі балонскі камітэт выступае з асуджэннем любога віду ціску на акадэмічную супольнасць і заклікае да неадкладнага выканання акадэмічных свабод і правоў чалавека.